Пропустить до основного содержимого


🔥 Новы выпуск "Каласоў пад сярпом ШІ" ужо анлайн!

Гэтым разам Жэня і Лёша абмяркоўваюць? чаму Grok ад xAI спрабуе быць «праўдзівым», але сыходзіць у антысемітызм і MechaHitler, як Perplexity запускае новы ШІ-браўзер, інтымныя функцыі чат-ботаў, машыны, што самі прыязджаюць да ўладальніка, ШІ-рэклама газіроўкі, Барбі з OpenAI, фэйкавыя інды-гурты, і нейрасеткі, што падчас трыпа — "лепшыя" за тэрапеўта.

👉 youtu.be/WRzMGaBAA40

в ответ на АйЦіБарада

Цікава было паслухаць. Але не раздзяляю гэтага ўсеагульнага захаплення ШІ. Так, яно зручна, але ў існуючых рэаліях гэта самы хуткі шлях да адэбільвання чалавецтва і татальнага кантролю (гл. "уйгуры"). Мы ўжо зараз маем амаль 90% людзей, не здольных мысліць за межамі інстынктаў выжывання, паесці/пагадзіць/сэкс. У вялікай частке дзякуючы ўсяго лішь смарфонам, якія фактычна сталі смердафонамі, выпальваючымі смердам тыя рэшткі мозгу, што яшчэ заставаліся.

А свае аўто наогул не мае права мець ніякіх магчымасцей знешняга кіравання, бо інакш гэта не твае аўто. Як і сучасныя тэлефоны без рутавання і альтэрнатыўных АС не тваі.

Не гатова чалавецтва яшчэ да такіх тэхналогій. Яно пакуль гатова толькі знішчыць планету дзеля прыбытку асобных персанажаў і карпарацый. У чарговы раз пераконваюся, што людзі на працягу стагоддзяў не змяніліся. Змяніліся пацеркі. А папуасы так і засталіся папуасамі.

Эта запись была отредактирована (5 дней назад)

This website uses cookies to recognize revisiting and logged in users. You accept the usage of these cookies by continue browsing this website.